«Нет» — песня, якую напісаў Канстанцін Меладзэ і запісала расійская спявачка Паліна Гагарына для яе трэцяга студыйнага альбома. Кампазіцыя, якую спрадзюсіраваў Меладзэ, была выпушчана ў якасці сінгла 13 жніўня 2012 года.
Песня атрымала станоўчыя водгукі ад музычных крытыкаў і выйграла ўзнагароду ў катэгорыі «Лепшы кліп» на прэміі RU.TV 2013[2].
Упершыню на публіцы кампазіцыя была выкананая 4 жніўня 2012 года на канцэрце ў Разані ў рамках экалагічнай акцыі «Дзень чыстага горада»[3][4].
Павел Пшонаў з MuseCube.org даў песні станоўчую ацэнку і паставіў 4 з паловай балы з 5-і. «Калі песня паўторыць нядрэнныя вынікі „Спектакля“, то гэта будзе чакана; калі перасягне — то песня ўвойдзе ў „залаты фонд“ айчыннай поп-музыкі, як твор небанальны і ў чымсьці нават выдатны», — адзначаў аўтар[5].
На прэміі RU.TV 2013 «Нет» атрымала дзве намінацыі: «Лепшая песня» і «Лепшы кліп». Кампазіцыя перамагла ў апошняй з намінацый[2].
Відэакліп на песню быў зняты ў ліпені 2012 года. Рэжысёрам выступіў Алан Бадоеў[4]. Рэліз кліпа адбыўся 31 жніўня 2012 года на канале Ello (YouTube).
№ | Назва | Аўтар | Працягласць |
---|---|---|---|
1. | «Нет» | Канстанцін Меладзэ | 3:56 |
Краіна/тэрыторыя (Чарт) | Вышэйшая пазіцыя |
---|---|
СНД (Tophit Агульны Топ-100) | 3[6] |
СНД (Tophit Топ-100 па заяўках) | 4[6] |
Расія (Tophit Расійскі Топ-100) | 10 |
Расія (Tophit Маскоўскі Топ-100) | 16 |
Расія (Tophit Піцерскі Топ-100) | 17 |
Украіна (Tophit Украінскі Топ-100) | 1[7] |
Украіна (Tophit Кіеўскі Топ-100) | 2 |
Латвія [8] | 5 |
iTunes (Расія) | 1 |
Год | Узнагарода | Намінаваная праца | Катэгорыя | Вынік |
---|---|---|---|---|
2013 | Прэмія RU.TV | «Нет» | Лепшая песня[2] | Намінацыя |
Прэмія RU.TV | «Нет» | Лепшы кліп[2] | Перамога | |