Не́случ — ручай у Мядзельскім раёне Мінскай вобласці, у басейне Нарачы. Даўжыня 4,1 км[1]. Пачынаецца за 1 км на паўднёвы ўсход ад вёскі Памошша, упадае з захаду ў возера Нарач ля пасёлка Зубранёўка. Прымае сцёк вадазваротнай меліярацыйнай сістэмы «Пронькі» і 4-х сажалак-адстойнікаў. Рэчышча каналізаванае. Вадазборная сістэма пад сельгасугоддзямі.