wd wp Пошук:

Нерсес IV Дабратворны

Нерсес Шнаралі (1101, крэпасць Цоўк у Кілікіі, цяпер тэрыторыя Турцыі13.8.1173) — армянскі царкоўны дзеяч, паэт.

Атрымаў рознабаковую адукацыю ў манастыры Кармір. 3 1126 епіскап, з 1166 каталікос Арменіі (Нерсес IV Дабратворны).

Пісаў тэксты духоўных гімнаў і малітваў, дыдактычныя вершы, свецкія песні, а таксама музыку да іх. Сістэматызаваў гадавы цыкл старажытна-армянскіх духоўных песнапенняў, дапоўніў іх уласнымі вобразамі, матывамі. Апрацаваў тэксты Гімнарыя (Шыраканы) і Літургіярыя (Патаракаматуц). Аўтар тэматычна разнастайных паэм: гістарычнай «Віпасануцюн» (1121), ліра-эпічнай «Элегія на ўзяцце Эдэсы» (1145-46, апубл. 1643), рэлігійных «Слова пра веру» (1151) і «Ісус Сын» (1152), дыдактычнай «Пра неба і свяцілы» (1162), празаічнага зборніка «Пасланні» (1166, апубл. 1788), вершаваных загадак, набліжаных да фальклору (каля 300). Яго творы прасякнуты гуманістычным і патрыятычным пафасам, адметныя шырынёй тэматыкі, непарыўнай сувяззю з вуснай народнай творчасцю.

Зноскі

  1. 1 2 LIBRIS — 2012. Праверана 24 жніўня 2018.
  2. 1 2 Nersès Claiensis, s., detto Šnorhali, patriarca di Armenia // Папскі Універсітэт Святога Тамаша Аквінскага — 1577. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. 1 2 Nerses Šnorhali Saint // datos.bne.es: El portal de datos bibliográficos de la Biblioteca Nacional de España — 2011. Праверана 9 кастрычніка 2017.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (21):
Катэгорыя·Філосафы Арменіі
Катэгорыя·Армянскамоўныя паэты
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра святых без партрэтаў
Катэгорыя·Памерлі ў 1173 годзе
Катэгорыя·Пахлавуні
Катэгорыя·Святыя
Катэгорыя·Нарадзіліся 4 чэрвеня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1102 годзе
Катэгорыя·Армянскамоўныя пісьменнікі
Катэгорыя·Памерлі 13 жніўня
Катэгорыя·Пісьменнікі Арменіі
Катэгорыя·Каталікосы ўсіх армян
Катэгорыя·Паэты Арменіі
Катэгорыя·Святыя паводле алфавіта
Катэгорыя·Гісторыкі Арменіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Старонкі з неадназначнымі геаланцужкамі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без подпісу
Катэгорыя·Гісторыкі XII стагоддзя
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Святыя Армянскай апостальскай царквы