wd wp Пошук:

Негрыл

Негрыл (англ.: Negril) — кліматычны курорт на захадзе Ямайкі. Утварае самастойны муніцыпалітэт. Сталае насельніцтва (2010 г.) — 4612 чал.

Гісторыя

Да другой паловы XX ст. Негрыл з’яўляўся невялікай рыбацкай вёскай, ізаляванай аднайменнай ракой, у вусці якой быў заснаваны, а таксама балотамі. Першая дарога ў Негрыл была пабудавана ў 1959 г. Электрычнасць і тэлефон з’явіліся значна пазней.

У 1970-ыя гг. Негрыл стаў папулярным сярод амерыканскіх хіпі. У 1977 г. быў пабудаваны першы вялікі курорт «Negril Beach Village». У 1980-ых гг. пачаўся турыстычны бум. У 2001 г. гарадская гандлёва-прамысловая палата прыняла «зялёны» стандарт абслугоўвання наведвальнікаў.

Славутыя мясціны

Негрыл вядомы сваімі двума доўгімі пясчанымі пляжамі, месцамі для водных відаў спорту, музычнымі клубамі і даволі бесклапотнай атмасферай.

Іншыя славутасці:

Галерэя

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нявызначаная краіна (тэлефонны код)
Катэгорыя·Гарады Ямайкі
Катэгорыя·Населеныя пункты без паштовага індэкса