wd wp Пошук:

Нацыянальрат Аўстрыі

Будынак аўстрыйскага парламента
Зала паседжанняў

Нацыянальрат (ням.: Nationalrat, літ. Нацыянальная Рада) — ніжняя палата Парламента Аўстрыі. Ён складаецца з 183 членаў, якія абіраюцца прама аўстрыйскімі грамадзянамі на тэрмін 5 год. Права голасу маюць усе аўстрыйскія грамадзяне, пачынаючы з 16 год.

Нацыянальрат выконвае галоўным чынам заканадаўчую функцыю (законапраекты прапануюцца парламентарыямі або Урадам, абмяркоўваюцца парламенцкімі камітэтамі і галасуюцца на пленуме), але таксама кантралюе работу Урада з дапамогай рэзалюцый або вынясеннем вотуму недаверу, пры якім Федэральны прэзідэнт павінны распусціць Урад. Гэта палата таксама адказвае за палітыку Аўстрыі па праектах Еўрасаюза.

Нацыянальрат здольны пераадольваць вета Бундэсрата паўторным галасаваннем па законапраекце ў тым выпадку, калі закон не будзе кранацца паўнамоцтваў федэральных зямель.

Цяперашні склад (выбары 2013)

ПартыяІдэалогіяМесцы
Сацыял-дэмакратычная партыя Аўстрыі (СДПА)сацыял-дэмакратыя52
Аўстрыйская народная партыя (АНП)хрысціянская дэмакратыя47
Аўстрыйская партыя свабоды (АПС)нацыянал-кансерватызм40
Зялёныя — Зялёная альтэрнатыва (Зялёныя)зялёная палітыка24
Team Stronachеўраскептыцызм11
NEOS — Новая Аўстрыялібералізм9

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (2):
Катэгорыя·Ніжнія палаты парламентаў паводле краін
Катэгорыя·Дзяржаўны лад Аўстрыі