Нацыянальны алімпійскі камітэт Італіі (італ.: Comitato Olimpico Nazionale Italiano, C.O.N.I.) — арганізацыя, якая прадстаўляе Італію ў міжнародным Алімпійскім руху. Заснаваны 10 чэрвеня 1914 года, штаб-кватэра НАК знаходзіцца ў Рыме. З’яўляецца членам Міжнароднага алімпійскага камітэта (МАК). Ажыццяўляе дзейнасць па кіраванню італьянскім спортам і яго развіцці. Уключае 45 нацыянальных спартыўных федэрацый, 17 спартыўных аб’яднанняў, 12 спадарожных спартыўных арганізацый, 1 тэрытарыяльную спартыўную арганізацыю і 18 арганізацый па развіцці відаў спорту. У суме ўключае 95000 спартыўных клубаў колькасцю да 11 млн членаў.[1] Бюджэт алімпійскага камітэта Італіі ў 2009 годзе складае 446 640,000 еўра, галоўным чынам выдзеленыя Урадам Італіі.[2]