wd wp Пошук:

Нацыянальны акадэмічны народны хор Рэспублікі Беларусь імя Г. І. Цітовіча

Нацыянальны акадэмічны народны хор Рэспублікі Беларусь імя Г. І. Цітовіча — беларускі мастацкі калектыў. Галоўным хармейстарам хору працуе Іван Канстанцінавіч Абразевіч.

Гісторыя хору

Савецкі перыяд

Нацыянальны акадэмічны народны хор Рэспублікі Беларусь імя Г. І. Цітовіча быў створаны ў 1952 годзе на аснове невялікага песеннага хору ў вёсцы Вялікае Падлессе (Брэсцкая вобласць). Першым кіраўніком і натхняльнікам калектыву стаў Генадзь Іванавіч Цітовіч — харавы дырыжор, фалькларыст, этнограф, народны артыст СССР, лаўрэат дзяржаўнай прэміі БССР.

Ужо на ранніх этапах станаўлення Народнага хору крытыкамі, гледачамі і слухачамі адзначалася высокае выканальніцкае майстэрства, навізна і самабытнасць яго рэпертуару. У пачатку 1955 газета «Праўда» напісала водгук на адзін з выступаў калектыву: «…Колькі народнай мудрасці ўкладзена ў выкананне простых, даступных песень беларускага народа! Слухаеш выдатныя працяглыя, лірычныя, жартоўныя песні ў выкананні жаночага хору і міжволі забываеш, што спяваюць у канцэрце. Здаецца, спяваюць дзяўчаты дзесьці ў полі, ярка ўяўляеш сабе квітнеючую Беларусь, прыгажосць яе прыроды, духоўнае багацце яе народа…»

З 1975 па 2020 гады калектыў узначальваў мастацкі кіраўнік і галоўны дырыжор Міхаіл Паўлавіч Дрынеўскі, народны артыст Беларусі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь «За духоўнае адраджэнне», ганаровы акадэмік Міжнароднай кадравай акадэміі, прафесар, музыкант, знаўца музычнага фальклору. Міхаіл Паўлавіч працягнуў развіваць традыцыі хору, пачатак якіх паклаў Генадзь Іванавіч Цітовіч.

Узнагароды

За поспехі ў галіне харавога мастацтва, прасоўванне беларускай нацыянальнай культуры, высокі ўзровень выканальніцкага майстэрства:

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (8):
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Артыкулы пра музычныя калектывы без ілюстрацый
Музычныя калектывы, якія з’явіліся ў 1952 годзе
1952 год у Беларусі
Нацыянальны акадэмічны народны хор Рэспублікі Беларусь імя Г. І. Цітовіча
Музычныя калектывы паводле алфавіта
Хоры СССР
Хоры Беларусі