Нацыянальная алімпійская і спартыўная асацыяцыя Ісландыі (ісл.: Íþrótta- og Ólympíusamband Íslands) — арганізацыя, якая прадстаўляе Ісландыю ў міжнародным алімпійскім руху. Заснавана ў 1921 годзе; зарэгістравана ў МАК у 1935 годзе.[1]
Штаб-кватэра размешчана ў Рэйк’явіку. З’яўляецца членам МАК, ЕАК і іншых міжнародных спартыўных арганізацый.[2] Ажыццяўляе дзейнасць па развіцці спорту ў Ісландыі.[3]