У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Сакалова.
Ната́лля Льво́ўна Сакало́ва (нар. 23 кастрычніка 1973, Чалябінск) — расійская біятланістка. У біятлоне з 1996 года, член нацыянальнай каманды Беларусі з 2004 года, з сезона 2007—2008 стала зноў выступаць за зборную Расіі.
Трэнер — А. А. Брылоў[1]
У сезоне 2008/2009 выйграла Кубак IBU у агульным заліку, спрынце і гонцы пераследвання.
Чатырнаццаціразовая чэмпіёнка свету (самая тытулаваная спартсменка у гэтай разнавіднасці біятлона; мае неафіцыйную мянушку «Каралева летняга біятлону»).