У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Васкевіч. Наталля Васілеўна Васкевіч (нар. 28 жніўня 1995) — беларуская плыўчыха. Майстар спорту Беларусі.
Пераможца Алімпійскіх дзён моладзі Беларусі 2009 года на дыстанцыі 200 м на спіне[1].
Чэмпіёнка Беларусі на кароткай вадзе 2011 года на дыстанцыі 200 м на спіне. Срэбраная прызёрка на дыстанцыі 200 м комплексным плаваннем[2].
Срэбраная прызёрка чэмпіянату Беларусі 2013 года на дыстанцыі 200 м комплексным плаваннем[3].
Чэмпіёнка Беларусі на кароткай вадзе 2013 года на дыстанцыі 200 м на спіне, а таксама на дыстанцыях 100 м і 200 м комплексным плаваннем[4].
Бронзавая прызёрка чэмпіянату Беларусі 2014 года на дыстанцыі 200 м на спіне[5].
Пераможца Кубка Беларусі 2015 года на дыстанцыі 400 м комплексным плаваннем[6].
Бронзавая прызёрка чэмпіянату Беларусі 2016 года на дыстанцыях 200 м і 400 м комплексным плаваннем, а таксама ў эстафеце 4 × 100 м вольным стылем[7].