wd wp Пошук:

Наталля Васілеўна Барадзіна

Наталля Васілеўна Барадзіна (21 жніўня 1953, Мінск) — беларуская савецкая спартсменка (тэніс). Майстар спорту СССР міжнароднага класа (1979)[1].

Біяграфія

Скончыла Беларускі інстытут народнай гаспадаркі ў 1974 годзе. З 1978 г. інструктар Цэнтральнага савета Добраахвотнага спартыўнага таварыства «Чырвоны сцяг» (Мінск). Чэмпіёнка Еўропы ў камандным першынстве (1979, Сопат, ПНР; 1980, Бялград), сярэбраны прызёр у парным разрадзе (1979), бронзавы прызёр у парным і мяшаным разрадах, у асабістым першынстве (1980). Чэмпіёнка СССР у асабістым першынстве (1977), у змешаным разрадзе (1979)[1].

Зноскі

  1. 1 2 Бородина Наталья Васильевна // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 77. — 737 с.
Тэмы гэтай старонкі (13):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Тэнісісты Беларусі
Катэгорыя·Тэнісісты СССР
Катэгорыя·Чэмпіёны СССР па тэнісе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1953 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Мінску
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Чэмпіёны Еўропы па тэнісе
Катэгорыя·Нарадзіліся 21 жніўня