wd wp Пошук:

Наталля Іванаўна Шыколенка

Наталля Шыко́ленка (нар. 1 жніўня 1964, Мінск) — беларуская і савецкая лёгкаатлетка чэмпіёнка свету 1995 г. і сярэбраная прызёрка XXV Алімпійскіх гульняў у Барселоне (1992 г.) у кіданні кап’я. Майстар спорта міжнароднага класа СССР (1987), заслужаны майстар спорту СССР (1997), заслужаны майстар спорту Рэспублікі Беларусь (1995). Спартсмен года Беларусі (1995).

Маці і асабісты трэнер Ганны Тарасюк. Сястра лёгкаталеткі Таццяны Шыколенкі.

Спартыўная кар’ера

У 1983 г. заваявала тытул чэмпіёнкі СССР сярод юніораў у спаборніцтвах па кіданні кап’я. Праходзіла службу ў спартыўнай камандзе Узброеных Сіл МУС РБ. У 1987 г. прымала ўдзел ў Чэмпіянаце свету па лёгкай атлетыцы ў Рыме. У 1988 г. у спаборніцтвах па кіданні кап’я выйграла Кубак Еўропы.

Пры падрыхтоўцы да Чэмпіяната свету па лёгкай атлетыцы ў Токіа ў 1991 г. атрымала сур’ёзную траўмы нагі, тым не менш паехала і выступіла на чэмпіянаце, заняўшы 11-ае месца. Даволі хутка стан здароўя Наталлі выправіўся, і ў 1992 г. яна выйграла першынства СССР з с лепшым па тым часе ў свеце вынікам.

На Чэмпіянаце свету па лёгкай атлетыцы 1993 г. у нямецкім Штутгарце заваявала бронзу (вынік - 65,64 м), на Чэмпіянаце свету па лёгкай атлетыцы 1995 г. у шведскім Гётэбаргузолата (вынік - 67,56 м). На Алімпіядзе ў Барселоне ў 1992 г. Наталля заваявала срэбны медаль, саступіўшы першынства немке Сільке Рэнк. На Алімпійскіх гульнях ў амерыканскай Атланце заняла 12-ае месца, трапіўшы на трэцяй спробе ў дрот, па якому рухалася відэакамера.

Працуе настаўнікам СДЮШАР №2 БФСТ “Дынама”.

Спартыўныя дасягненні

Асабісты рэкорд — кіданне кап’я на 71.40 м (1994). Пераможца першынств СССР, шасцікратная чэмпіёнка СССР (1988-1992), чэмпіёнка і рэкардсменка СНД (1992), уладальніца Кубка Еўропы і свету (1994), пераможца Спартакіядаў народаў СССР (1986, 1990), чэмпіёнка міра (1995), срэбная прызёрка XXV Алімпійскіх гульняў 1992 г.[1]

Зноскі

  1. “Семейное” копьё(руск.) , Звязда (6 чэрвеня 2014). Праверана 3 кастрычніка 2014.(недаступная спасылка)

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (14):
Катэгорыя·Сярэбраныя прызёры летніх Алімпійскіх гульняў 1992 года
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра лёгкаатлетаў без партрэтаў
Катэгорыя·Спартсмены года Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся 1 жніўня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Андыжане
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Заслужаныя майстры спорту Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Кідальнікі кап’я Беларусі
Катэгорыя·Лёгкаатлеты паводле алфавіта
Катэгорыя·Заслужаныя майстры спорту СССР
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1964 годзе