wd wp Пошук:

Настасся Кузьмінічна Чадовіч

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Чадовіч. Настасся Кузьмінічна Чадовіч (2 жніўня 1912, в. Жываглодавічы, Салігорскі раён, Мінская вобласць — 11 красавіка 1999, г. Салігорск) — беларускі работнік сельскай гаспадаркі (кіраўнік звяна па вырошчванні ільну), Герой Сацыялістычнай Працы (1966).

Біяграфія

У 1930 годзе ўступіла ў калгас «Шлях Леніна», працавала ў паляводстве. Яшчэ да вайны ўвайшла ў шэраг перадавых працаўніц калгаса.

Пасля вызвалення раёна ад нямецка-фашысцкай акупацыі працягнула працу ў калгасе, актыўна ўдзельнічала ў аднаўленні разбуранай гаспадаркі. У 1950-х гадах перайшла ў ільнаводства і хутка здолела авалодаць майстэрствам вырошчвання гэтай складанай па агратэхніцы культуры. У 1956 годзе ўзначаліла спецыялізаванае звяно па вырошчванні льну. Спалучэнне высокай агратэхнікі, своечасовай уборкі, ранняга рассцілання і стараннага сартавання дазволілі звяну Настассі Кузьмінічны сабраць па 7,8 цэнтнераў насення і 8,9 цэнтнераў валакна з кожнага гектара. Пры гэтым нумар валакна аказаўся самым высокім.

Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 30 красавіка 1966 года за поспехі, дасягнутыя ў павелічэнні вытворчасці і нарыхтовак ільну, Настассі Кузьмінічне Чадовіч было прысвоена званне Героя Сацыялістычнай Працы з уручэннем ордэна Леніна і залатога медаля «Серп і Молат».

Выбіралася дэпутатам Вярхоўнага Савета БССР (1962—1966), сельскага Савета дэпутатаў працоўных. У 1973 годзе выйшла на заслужаны адпачынак і пераехала на пастаяннае месца жыхарства ў Салігорск. Узнагароджана ордэнам Леніна, медалямі.

Зноскі

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (16):
Катэгорыя·Памерлі 11 красавіка
Катэгорыя·Артыкулы пра асоб без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Дэпутаты мясцовых саветаў Беларусі
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Леніна
Катэгорыя·Героі Сацыялістычнай Працы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Слуцкім павеце
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Памерлі ў 1999 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1912 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся 2 жніўня
Катэгорыя·Памерлі ў Салігорску
Катэгорыя·Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 6-га склікання
Катэгорыя·Асобы