wd wp Пошук:

Нарунды

Нарунды (эламск. 𒀭𒈾𒊒𒋾) — старажытная эламская багіня перамогі.

Багіня Нарунды ўзгадваецца ў дагаворы Элама з акадскім валадаром Нарам-Суэнам, на пячатках, яе імя ўваходзіла ў склад жаночых імёнаў эламітаў. Найбольш вядомая выява — статуя Нарунды, знойдзеная падчас раскопак у Сузах, захоўваецца ў Луўры. Яна належыць перыяду кіравання эламскага валадара Пузур-Іншушынака з Аванскай дынастыі (канец 3 тысячагоддзя да н. э.). На ёй багіня выяўлена ў сідзячым стане на троне ў выглядзе львоў-ахоўнікаў. Яна апранута ў спадніцу з махрамі, у адной руцэ трымае кубак, у другой — пальмавую галіну. На статуі надпіс на акадскай мове, у якім валадар просіць багіню берагчы яго правы і абараняць іх.

Сярод навукоўцаў няма аднадушша ў тлумачэнні паходжання вобразу Нарунды і яе функцыях. Падобна на тое, што яна лічылася сястрою 7 багоў вайны, увасабляла многія рысы багіні-маці.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Багіня-Маці
Катэгорыя·Багі паводле алфавіта
Катэгорыя·Персанажы паводле алфавіта
Катэгорыя·Міфалагічныя персанажы паводле алфавіта
Катэгорыя·Міфалогія Блізкага Усходу
Катэгорыя·Багі вайны