wd wp Пошук:

Напад на ўніверсітэцкі каледж Гарысы

Напад на Універсітэцкі каледж Гарысы[en] — тэрарыстычны акт, здзейснены 2 красавіка 2015 у горадзе Гарыса, на ўсходзе Кеніі, у выніку якога 147 чалавек загінулі і 79 былі паранены. Адказнасць за напад узяла на сябе самалійская групоўка Харакат аш-Шабаб.[1]

Ход падзей

Група баявікоў з схаванымі пад маскамі тварамі напала на кампус універсітэта ў Гарысе раніцай, адкрылі хаатычную стральбу, пасля чаго захапіла студэнтаў, якія не паспелі пакінуць кампус, у закладнікі. У закладніках баявікоў апынулася 533 студэнты, 60 выкладчыкаў і супрацоўнікаў універсітэта. Паводле слоў сведак, баявікі выбіралі ў якасці ахвяр хрысціян.

На 18:30 2 красавіка ўдалося вызваліць 500 студэнтаў і акружыць баявікоў у адным з універсітэцкіх карпусоў. 3 красавіка аперацыя супраць баявікоў была завершана, паліцыі ўдалося застрэліць чатырох баявікоў. Аперацыя доўжылася некалькі гадзін.

Каля 80 працэнтаў навучэнцаў універсітэта не з’яўляецца мясцовымі жыхарамі. Значную частку насельніцтва Гарысы складаюць выхадцы з Самалі.

Гл. таксама

Зноскі

  1. У Кеніі баявікі атакавалі ўніверсітэт (руск.) . Lenta.ru (3 красавіка 2015).

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Ганенні на хрысціян
Катэгорыя·Тэрарыстычныя акты, здзейсненыя ў Кеніі
Катэгорыя·2015 год у Кеніі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Ізаляваныя артыкулы/сірата0
Катэгорыя·Красавік 2015 года
Катэгорыя·Падзеі 2 красавіка
Катэгорыя·Захопы закладнікаў
Катэгорыя·Тэрарыстычныя акты 2015 года