wd wp Пошук:

Надзея Яўгеньеўна Аблова

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Аблова. Надзея Яўгеньеўна Аблова (18 красавіка 1956, Мінск, Беларуская ССР (цяпер — Беларусь)) — беларускі гісторык. Доктар гістарычных навук (2005), прафесар (2008).

Біяграфія

Нарадзілася у сям’і служачых. У 1978 г. скончыла гістарычны факультэт Беларускага дзяржаўнага універсітэта імя У. Леніна. У 19781981 гг. вучылася ў аспірантуры Маскоўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя М. В. Ламаносава. У 1982 г. абараніла кандыдацкую дысертацыю «Политика России и Англии в Иране после Крымской войны. 1856—1881 гг.» (навуковы кіраўнік — Н. С. Кіняпіна(руск.) бел.).

У 19821994 гг. працавала дацентам кафедры гісторыі Расіі гістарычнага факультэта БДУ, навуковым сакратаром Савета і старшынёй Савета маладых навукоўцаў факультэта. У 19881991 гг. член Праўлення савецкай Асацыяцыі маладых гісторыкаў. З 1994 да 2000 гг. дацэнт кафедры міжнародных адносін, намеснік дэкана па навуковай працы факультэта міжнародных адносін БДУ, навуковы сакратар Савета па абароне дысертацый па спецыяльнасці «Гісторыя міжнародных адносін і знешняй палітыкі».

У 2005 г. абараніла доктарскую дысертацыю «КВЖД и российская эмиграция в Китае: международные и политические аспекты истории (первая половина XX в.)». З 2005 г. прафесар кафедры паліталогіі Інстытута сацыяльна-гуманітарнай адукацыі Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэта. З 2006 г. — член Экспертнага савета ВАК Рэспублікі Беларусь па гістарычным навукам.

Навуковыя інтарэсы

Гісторыя рускага замежжа; праблемы развіцця міжнародных адносін і знешняй палітыкі Расіі; гісторыя дыпламатыі; палітычная гісторыя.

Працы

Кнігі

Дысертацыі і аўтарэфераты

Артыкулы

Зноскі

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (18):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Мінску
Катэгорыя·Вікіпедыя·Ізаляваныя артыкулы/сірата0
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Гісторыкі Беларусі
Катэгорыя·Дактары гістарычных навук
Катэгорыя·Нарадзіліся 18 красавіка
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Выкладчыкі БДУ
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Выкладчыкі БДЭУ
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1956 годзе
Катэгорыя·Выпускнікі гістарычнага факультэта БДУ