wd wp Пошук:

Нагойскі ўніверсітэт

Нагойскі ўніверсітэт — адзін з нацыянальных універсітэтаў Японіі. Размешчаны ва ўсходняй частцы горада Нагоя, з’яўляецца адным з найбольш прэстыжных у краіне.

Універсітэт узыходзіць сваімі каранямі ў 1871 год, калі ён быў часовай медыцынскай школай. У 1939 годзе становіцца Нагойскім Імператарскім універсітэтам. У 1947 годзе быў перайменаваны ў Нагойскі ўніверсітэт. З 2004 года стаў часткай сістэмы нацыянальных універсітэтаў.

Большая частка студэнтаў — з рэгіёну Такай, хоць значная доля навучэнцаў з іншых частак Японіі.

Зноскі

  1. http://www.nagoya-u.ac.jp/about-nu/upload_images/gakuseisuu2019.pdf
Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Навучальныя ўстановы без геаграфічных каардынат
Катэгорыя·Універсітэты Японіі
Катэгорыя·Навучальныя ўстановы, заснаваныя ў 1939 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Універсітэты паводле алфавіта
Катэгорыя·Нагоя