wd wp Пошук:

Навілаўскі сельсавет

Наві́лаўскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Веткаўскага раёна Гомельскай вобласці. Цэнтр — вёска Навілаўка.

Пасля другога ўзбуйнення БССР з 8 снежня 1926 года сельсавет у складзе Свяцілавіцкага раёна Гомельскай акругі БССР. З 4 жніўня 1927 года ў складзе Чачэрскага раёна. 30 снежня 1927 года сельсавет узбуйнены, у яго склад увайшла тэрыторыя скасаваных Петрапольскага, Сяліцкага і Фёдараўскага сельсаветаў. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Чачэрскім раёне БССР. З 12 лютага 1935 года ў складзе адноўленага Свяцілавіцкага раёна, з 20 лютага 1938 года — Гомельскай вобласці. З 17 снежня 1956 года ў складзе Чачэрскага раёна, з 24 сакавіка 1960 года — Веткаўскага раёна, з 25 снежня 1962 года — Гомельскага раёна, з 6 студзеня 1965 года — адноўленага Веткаўскага раёна. 28 студзеня 1991 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Акшынкаўскага сельсавета. 23 кастрычніка 1997 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Свяцілавіцкага сельсавета.

Зноскі

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1926 годзе
Катэгорыя·Былыя сельсаветы Чачэрскага раёна
Катэгорыя·Былыя сельсаветы Веткаўскага раёна
Катэгорыя·Былыя сельсаветы Гомельскага раёна
Катэгорыя·Адміністрацыйныя адзінкі без геаграфічных каардынат
Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 1997 годзе
Катэгорыя·Былыя сельсаветы Свяцілавіцкага раёна