wd wp Пошук:

Навум Сямёнавіч Леках

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Леках. Навум Сямёнавіч Леках (1908—1996) — беларускі ўрач. Заслужаны дзеяч Беларускай ССР (1968).

Біяграфія

Нарадзіўся ў Дзісне ў 1908 годзе. 14 чэрвеня 1942 года, калі гітлераўцы расстралялі больш за дзве тысячы яўрэяў, Навуму Лекаху пашчасціла выратавацца ад смерці праз дапамогу беларускай сям’і[1].

Працаваў хірургам у спецатрадзе ў Полацка-Лепельскай партызанскай зоне[1].

Пасля вайны працаваў галоўным урачом і хірургам у бальніцы ў Глыбокім. З 1950 г. працаваў урачом станцыі пералівання крыві ў Полацку[1].

У 1990-х з сям’ёй пераехаў ў Ізраіль, дзе працаваў і жыў да сваіх апошніх дзён. Навума Сямёнавіча не стала ў 1996 годзе[1].

Сям’я

Жонка — Элеанора Генрыхаўна Леках (Альшванг), акушэр-гінеколаг, узначальвала жаночую кансультацыю ў Полацку, дзяжурыла ў раддоме, чытала лекцыі ў Полацкім медыцынскім вучылішчы[1].

Дзеці — Лізавета, Сямён і Клара[1].

Узнагароды

Узнагароджаны ордэнам Айчыннай вайны 1-й ступені[1].

Зноскі

  1. 1 2 3 4 5 6 7 Навум Сямёнавіч і Элеанора Генрыхаўна Леках
Тэмы гэтай старонкі (20):
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Айчыннай вайны I ступені
Катэгорыя·Памерлі ў 1996 годзе
Катэгорыя·Медыкі Беларусі
Катэгорыя·Артыкулы пра асоб без альма-матар
Катэгорыя·Медыкі Вялікай Айчыннай вайны
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Заслужаныя ўрачы Беларускай ССР
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Дзісне
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Памерлі ў Цэнтральнай акрузе Ізраіля
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Хірургі Беларусі
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Партызаны Вялікай Айчыннай вайны
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1908 годзе
Катэгорыя·Постаці беларускай аховы здароўя
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў