wd wp Пошук:

Міцар

Алькор і Міцар у сузор’і Вялікай Мядзведзіцы

Міцар (ζ UMa) — аптычна падвойная зорка ў сузор’і Вялікай Мядзведзіцы, другая ад канца ручкі вялікага «каўша».

Бачная зорная велічыня 2,40, спектральны клас A1V, адлегласць каля 78 светлавых гадоў. Для эпохі 2000, прамое ўзыходжанне складае 13h23m55.51s, скланенне 54°55’31.4 “.

Дзве зоркі Міцар і Алькор ўваходзяць у парны астэрызм «Конь і вершнік». Міцар і Алькор — самая вядомая падвойная сістэма зорак.

Лічылася, асабліва ва ўкраінскіх вераваннях, што Алькор — гэта сабака, які прывязаны да Міцара. І, калі ён перагрызе вяроўку, будзе канец свету. Такі матыў сустракаецца і ў іншых міфалогіях. А ў палякаў Алькор называюць Фурманам. У эстонцаў выкарыстаны іншы вобраз: нібыта воўк хацеў з’есці ўсіх валоў, але пастух яго заўважыў і прывязаў вяроўкай да суседняй зоркі[1].

Зноскі

  1. zviazda.by

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Вялікая Мядзведзіца (сузор’е)
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum
Катэгорыя·Зоркі паводле алфавіта