У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Пятровіч. Міхаіл Уладзіміравіч Пятровіч (нар. 19 ліпеня 1951, Любанскі раён, Мінская вобласць) — беларускі вучоны-эканаміст. Доктар эканамічных навук, прафесар.
Скончыў Беларускі дзяржаўны інстытут народнай гаспадаркі ім. В. У. Куйбышава (1969—1973), аспірантуру Маскоўскага кааператыўнага інстытута, дактарантуру Акадэміі кіравання.
Працаваў у Беларускім філіяле Усесаюзным навукова-даследчым інстытуце эканомікі кааператыўнага гандлю (1973—1987), Усесаюзным навукова-даследчым інстытуце кан’юнктуры і попыту (1987—1991). У 1992—1997 гадах — дырэктар Беларускага інстытута рынку. У 1997—2012 гадах — праца ў Акадэміі кіравання. З 2012 года працуе ў Беларускім дзяржаўным эканамічным універсітэце.