У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Міховіч.
Міхаіл Сцяпанавіч Міховіч (нар. 1949) — беларускі ўрач траўматолаг-артапед. Заслужаны ўрач Рэспублікі Беларусь (2010)[2].
Нарадзіўся ў Моталі Іванаўскага раёна Брэсцкай вобласці[2].
Пасля заканчэння Мотальскай сярэдняй школы (1966) Міхаіл Міховіч паступіў у Віцебскі дзяржаўны медыцынскі інстытут[2].
Праходзіў інтэрнатуру ў Магілёўскай гарадской бальніцы, дзе падаючага надзеі маладога спецыяліста ўгаварыў застацца загадчык аддзялення дзіцячай траўматалогіі і артапедыі Анатоль Міхайлавіч Сакалоўскі. Затым настаўнік, таленавіты ўрач-практык, з’язджае ў Мінск, а Міхаіл Міховіч узначальвае аддзяленне[2].
Міхаіл Сцяпанавіч аб’ездзіў усе вядомыя траўматалагічныя цэнтры СССР, а затым і спецыялізаваныя клінікі Германіі, Турцыі, Польшчы, Аўстрыі, Японіі, Італіі, ЗША. Са з’яўленнем інтэрнэту шукаў інфармацыю аб канферэнцыях і навучальных семінарах. Мае шматлікія публікацыі ў навуковых часопісах, даклады на міжнародных кангрэсах, з’ездах, сертыфікаты па стажыроўцы ў Германіі, ЗША, Японіі, Бельгіі, Польшчы, Італіі, Турцыі, Славакіі. Яго імя стала вядома ў міжнароднай супольнасці траўматолагаў[2].
М. С. Міховіч — аўтар і суаўтар больш за дзесяці вынаходак, метадычнага дапаможніка[2].
Лаўрэат прэміі Магілёўскага аблвыканкама «Чалавек года», спецыяльнай прэміі гарвыканкама «Дасягненне». Занесены ў Кнігу Славы Магілёўшчыны па выніках 2010 года, узнагароджаны медалём «За працоўныя заслугі», Ганаровымі граматамі, яму прысвоена ганаровае званне «Заслужаны ўрач Рэспублікі Беларусь» (2010).