У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Комаў. Міхаіл Iванавiч Комаў (26 мая 1936, Успеніўка, цяпер Сарацкі раён Адэскай вобласці Украіны — 13 лістапада 2014, Мінск) — савецкі і беларускі кінааператар мультыплікацыйных і мастацкіх фільмаў кінастудыі «Беларусьфільм».
У 1960 скончыў Адэскае вучылішча кінематаграфіі, па спецыяльнасці — «механік па рамонце і абслугоўванню здымачнай тэхнікі». У 1960 годзе прыняты на кінастудыю «Беларусьфільм». Пачаў працу асістэнтам кінааператара, затым другім кінааператарам на ігравых і мастацкіх фільмах. У 1973 годзе скончыў Ленінградскі інстытут кінаінжынераў Санкт-Пецярбургскі дзяржаўны ўніверсітэт кіно і тэлебачання. З 1979 — кінааператар мультстудыі «Беларусьфільм».