wd wp Пошук:

Міхаіл Іванавіч Жыркевіч

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Жыркевіч. Міхаіл Іванавіч Жыркевіч (13 кастрычніка 1899, Залесавічы, Крычаўскі раён, Магілёўская вобласць — 13 жніўня 1984) — беларускі мовазнавец, заслужаны дзеяч навукі БССР, аўтар шматлікіх падручнікаў па беларускай мове.

Біяграфія

З сялянскай сям’і. Пасля атрымання сярэдняй адукацыі служыў у Чырвонай Арміі, удзельнічаў у баях з польскімі акупантамі. Дэмбілізаваўся ў 1921 г., працаваў у пачатковых школах на Крычаўшчыне. Скончыў этнолага-лінгвістычнае аддзяленне педагагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Выкладаў беларускую мову і літаратуру ў 2-й сярэдняй Магілёўскай школе, з 1929 г. — у Магілёўскім дзяржаўным педагагічным інстытуце, дзе вёў праграмныя курсы сучаснай беларускай мовы і літаратуры і методыкі яе выкладання. З 1943 г. быў прызначаны старшым выкладчыкам кафедры беларускай мовы і літаратуры ў Беларускім дзяржуніверсітэце.

У 1944 г. ён абараніў дысертацыю на тэму: «Да методыкі падручніка па беларускай мове» і атрымаў вучоную ступень кандыдата педагагічных навук, у наступным годзе быў зацверджаны дацэнтам.

Міхаіл Жыркевіч вядомы перш за ўсё як аўтар і суаўтар падручнікаў па беларускай мове для сярэдніх школ.

Выступаў у друку з артыкуламі пра удасканаленне беларускага правапісу, выкладанне беларускай мовы ў сярэдніх і вышэйшых навучальных установах, развіццё беларускага мовазнаўства.

Зноскі

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (18):
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Мовазнаўцы Беларусі
Выпускнікі педагагічнага факультэта БДУ
Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Вучоныя паводле алфавіта
Вікіпедыя:Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Нарадзіліся 13 кастрычніка
Вікіпедыя:Старонкі з неадназначнымі геаланцужкамі
Нарадзіліся ў Крычаўскім раёне
Дэканы філалагічнага факультэта БДУ
Вікіпедыя:Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Выкладчыкі Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Аркадзя Куляшова
Памерлі 13 жніўня
Заслужаныя дзеячы навукі Беларускай ССР
Асобы
Нарадзіліся ў 1899 годзе
Выкладчыкі БДУ
Памерлі ў 1984 годзе