wd wp Пошук:

Міхаіл Іванавіч Гурын-Маразоўскі

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Маразоўскі. У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Гурын. Міхаіл Іванавіч Гурын-Маразоўскі (падпольныя псеўданімы: Стах; Ян; 19 лістапада 1891, в. Ярэмічы Навагрудскага павета Мінскай губерні, цяпер Карэліцкі раён Гродзенскай вобласці — 16 сакавіка 1928, Вільня) — беларускі палітычны дзеяч, журналіст.

Біяграфія

У 1912 скончыў Пскоўскі настаўніцкі інстытут; настаўнічаў. У 1-ю сусветную вайну мабілізаваны ў царскую армію; прапаршчык кавалерыі. Далучыўся да эсэраў. Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі ў Чырвонай Арміі; вучыўся ў Акадэміі Генштаба.

З 1920 у Беларусі. Уваходзіў у Беларускую камуністычную арганізацыю, якая ў жніўні 1920 ўлілася ў КП(б)Б. З 1921 рэдактар газеты «Белорусская деревня» і «Савецкая Беларусь». У верасні 1921 за крытыку Галоўпалітасветы БССР Бюро ЦК КП(б)Б пазбавіла яго на 6 месяцаў права абірацца на кіраўнічыя пасады. 28.2.1924 пасланы на падпольную работу ў Заходнюю Беларусь. Узяў курс на падрыхтоўку ў Заходняй Беларусі ўзброенага паўстання і далучэння да БССР. Гэта выклікала раскол у КПЗБ (‘Сэцэсія’). 7.1.1925 на закрытым пасяджэнні Бюро ЦК КП(б)Б ліквідавала Замежнае бюро ЦК КП(б)Б і прапанавала Гурыну-Маразоўскаму вярнуцца ў БССР. але ён адмовіўся гэта зрабіць; выйшаў з КПЗБ і разам з Л. Родзевічам арганізаваў у Вільні падпольную друкарню, пачаў выпускаць газету «Чырвоны сцяг».

Быў арыштованы польскімі ўладамі. На ‘працэсе 56-і’ над лідарамі БСРГ ён даў паказанні супраць Б. Тарашкевіча і С. Рак-Міхайлоўскага. У канцы 1927 у газеце «Беларускі дзень» пачаў друкаваць успаміны «З недалёкага мінулага». Але скончыць іх не паспеў, бо быў застрэлены С. Клінцэвічам і А. Капуцкім. Рашэнне аб ліквідацыі М. Гурына-Маразоўскага прыняло ЦК КПЗБ.

Крыніца

Тэмы гэтай старонкі (10):
Катэгорыя·Журналісты Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1891 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Артыкулы пра асоб без партрэтаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Навагрудскім павеце (Расійская імперыя)
Катэгорыя·Памерлі ў 1928 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся 19 лістапада
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Памерлі 16 сакавіка