wd wp Пошук:

Міхаіл Іванавіч Аўсяннікаў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Аўсяннікаў.

Міхаіл Іванавіч Аўсяннікаў (1 студзеня 1924, Адэса —) — оталарынголаг, доктар медыцынскіх навук (1972), прафесар (1974). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны.

Біяграфія

Скончыў Адэскі медыцынскі інстытут (1948)[1]. Старэйшы навуковы супрацоўнік ЛОР-клінікі Адэскага НДІ сухотаў (1951—1956). Асістэнт ЛОР-кафедраў інстытутаў удасканалення лекараў у Запарожжы і Кіеве (1956—1964). Загадчык кафедры ЛОР-хвароб Гродзенскага медыцынскага інстытута (1964—1985)[1][2].

Навуковая дзейнасць

Ім упершыню ў СССР распрацавана і ўкаранёна ў практыку методыка мастаідапластыкі злучальна-тканым ласкутом[2]. М. І. Аўсяннікаў абараніў доктарскую дысертацыю на тэму: «Хірургічнае лячэнне хворых хранічным гнойным сярэднім атытам»[2]. Ён укараніў пластычныя аперацыі пры заганах развіцця вушной ракавіны, цвёрдага неба, распрацаваў метады касметычных і пластычных аперацый носа і вушной ракавіны, кансерватыўных і аператыўных метадаў лячэння захворванняў ЛОР-органаў, арганізаваў працу абласнога навуковага грамадства оталарынголагаў. Пад яго кіраўніцтвам абаронены 3 кандыдацкія дысертацыі, апублікавана звыш 60 навуковых прац, атрымана 2 аўтарскіх пасведчанні на вынаходкі[2].

Зноскі

  1. 1 2 Гарелик, П. В. 50 лет Гродненскому государственному медицинскому университету: события и биографии / П. В. Гарелик, Е. М. Тищенко. — Гродно, 2008. — С. 340
  2. 1 2 3 4 История кафедры оториноларингологии, стоматологии Архівавана 12 жніўня 2014. (руск.)
Тэмы гэтай старонкі (17):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Отарыналарынголагі Беларусі
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з ручной вікіфікацыяй альма-матар у картцы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Медыкі Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся 1 студзеня
Катэгорыя·Дактары медыцынскіх навук
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Адэсе
Катэгорыя·Выпускнікі Адэскага нацыянальнага медыцынскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з ручной вікіфікацыяй месца нараджэння ў картцы
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1924 годзе