wd wp Пошук:

Міхась Ярош

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Ярош. Міхась Ярош (10 студзеня 1929, вёска Межная СлабадаКлецкі раён, Мінская вобласць — 10 ліпеня 1987) — беларускі крытык і літаратуразнаўца.

Біяграфія

Нарадзіўся 10 студзеня 1929 года ў вёсцы Межная Слабада ў сялянскай сям’і. У 1948 годзе скончыў філалагічны факультэт БДУ. У 1953—1956 гг. вучыўся ў аспірантуры пры Інстытуце літаратуры імя Янкі Купалы АН БССР. У 1956—1987 гг. працаваў навуковым супрацоўнікам гэтага інстытута. Кандыдат філалагічных навук. Член Саюза пісьменнікаў СССР з 1968 года. Памёр 10 ліпеня 1987 года[1].

Творчасць

Друкавацца пачаў з 1955 года. Выступаў як крытык і літаратуразнаўца. Аўтар кніг «Драматургія Янкі Купалы» (1959), «Міхась Чарот: Нарыс жыцця і творчасці» (1963), «Янка Купала і беларуская паэзія» (1971), «Беларуская савецкая лірыка» (з В.Бечыкам, 1979), «Пятрусь Броўка» (1981), «Пясняр роднай зямлі: Жыццё і творчасць Янкі Купалы» (1982), «Янка Купала і Якуб Колас: Параўнальны аналіз жыцця і творчасці» (1988), брашур «Міхась Чарот» (1966), «Пятрусь Броўка» (1975), «Янка Купала і современность» (1981), «В памяти народной» (1982). З’яўляецца адным з аўтараў двухтомнай «Гісторыі беларускай савецкай літаратуры» (1964—1966), «Гісторыі беларускай дакастрычніцкай літаратуры» (1969), «Истории советской многонациональной литературы» (Масква, 1972), «Истории белорусской дооктябрьской литературы» і «Истории белорусской советской литературы» (1977)[1].

Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР імя Якуба Коласа за ўдзел у двухтомным даследаванні «История белорусской дооктябрьской литературы» і «История белорусской советской литературы»[1].

Зноскі

  1. 1 2 3 Беларускія пісьменнікі (1917—1990): Даведнік. Склад. А. К. Гардзіцкі. С. 640

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (21):
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Пісьменнікі паводле алфавіта
Нарадзіліся ў Клецкім раёне
Артыкулы пра пісьменнікаў без партрэтаў
Вікіпедыя:Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Крытыкі СССР
Нарадзіліся ў 1929 годзе
Нарадзіліся 10 студзеня
Члены Саюза пісьменнікаў СССР
Вікіпедыя:Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Вікіпедыя:Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Нарадзіліся ў Беларусі
Выпускнікі філалагічнага факультэта БДУ
Літаратуразнаўцы Беларусі
Кандыдаты філалагічных навук
Літаратуразнаўцы СССР
Памерлі 10 ліпеня
Памерлі ў 1987 годзе
Лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі БССР імя Якуба Коласа
Крытыкі Беларусі
Асобы