wd wp Пошук:

Міхась Саўка

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Саўка. Міхась Саўка (19 ліпеня 1927, в. Загор’е Навагрудскага пав. і ваяв., цяпер Карэліцкі раён, Гродзенская вобласць10 верасня 1990, Брусель) — беларускі мастак, рэстаўратар.

Біяграфія

Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. Пачатковую адукацыю атрымаў у мясцовай школе. Падчас нямецкай акупацыі ўдзельнічаў у маладзёжным руху, быў адным з кіраўнікоў Саюза беларускай моладзі. У 1944 выехаў у Германію, а затым, у 1947, пераехаў у Бельгію. Працаваў вуглякопам. Паступіў на вячэрнія курсы Мастацкай акадэміі. У гэты час пры Лювенскім універсітэце было арганізавана Згуртаванне беларускіх студэнтаў. М. Саўка ў 1951 паступіў на факультэт археалогіі і мастацтва гэтага ўніверсітэта. Пасля заканчэння вучобы, з дыпломам магістра, уладкаваўся на працу ў Каралеўскі інстытут мастацкай спадчыны(фр.) бел.. Працаваў спачатку як часовы рэстаўратар абразоў і скульптур, спецыялізаваўся на рэстаўрацыі касцельных фрэсак. З 1963 г. атрымаў бельгійскае грамадзянства, быў залічаны ў штат сталых супрацоўнікаў, займаў пасаду адміністрацыйнага сакратара, а з 1982 — кіраўніка работ. Як практык праводзіў з каралевай заняткі па маляванню.

У рэстаўрацыі М. Саўка дасягнуў распрацаваў спецыяльную тэхніку рэстаўравання, пра якую пісаў у прафесійных часопісах. Асобна выдаў наступныя працы: «Фіксацыя насценнага жывапісу полівінілавым спіртам: вопыт рэстаўратара» (1978-79); «Рэстаўрацыя насценнага пахавальнага жывапісу XIV ст. у склепе Варнятонскай царквы» (1972—75) і інш. Бельгійскае Міністэрства французскай культуры надало Міхасю Саўку званне доктара навук і мастацтва.

У 1985 Міхась Саўка ад паралічу страціў працаздольнасць. Праз пяць год памёр.

Пахаваны па яго жаданні на могілках у Лондане побач з трагічна загінуўшым раней сынам Маркам. Па яго просьбе грошы, якія ў такіх выпадках збіраюць на кветкі, былі перададзены А. Надсану на дапамогу ахвярам Чарнобыля.[1]

Зноскі

  1. паводле Я. Жучкі

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (16):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1927 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў Бруселі
Катэгорыя·Памерлі ў 1990 годзе
Катэгорыя·Выпускнікі Лёвенскага каталіцкага ўніверсітэта
Катэгорыя·Мастакі Беларусі
Катэгорыя·Памерлі 10 верасня
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без партрэтаў
Катэгорыя·Мастакі Бельгіі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся 19 ліпеня
Катэгорыя·Мастакі паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Навагрудскім павеце (1921—1940)
Катэгорыя·Пахаваныя ў Лондане
Катэгорыя·Рэстаўратары
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Памерлі ў Карэліцкім раёне