wd wp Пошук:

Міхал Пятроўскі

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Пятроўскі. Міхал Пятроўскі (3 кастрычніка 1889, в. Празарокі, Дзісенскі павет (цяпер Глыбоцкі раён) — 26 ліпеня 1931, Вінная) — беларускі хадэцкі дзеяч, каталіцкі святар, прыхільнік беларусізацыі касцёла ў Беларусі.

Біяграфія

Удзельнікі беларускага гуртка ў Рыма-каталіцкай духоўнай акадэміі ў Пецярбургу на пачатку 1917 г. Злева направа: Міхал Пятроўскі, Антон Матвейчык, Андрэй Цікота, Антон Неманцэвіч, Карл Лупіновіч, Адам Станкевіч.

Пасвячоны ў 1912 г., служыў у Даўгінаве, Шаркаўшчыне, Вільні, Барунах. У 1917-1921 гадах быў адным з арганізатараў хрысціянска-дэмакратычнага руху ў Дзісенскім павеце. Прамаўляў казанні на беларускай мове. З’яўляўся аўтарам пастановы з’езду каталіцкага духавенства Дзісенскага павета, прынятай 6 жніўня 1918 года ў мястэчку Германавічы, у якой выказвалася патрэба ўжывання беларускай мовы ў касцёле ды беларускага характару школьніцтва, культурнай і грамадскай дзейнасці.

У 1922 годзе падчас працы пробашчам у Барунах быў арыштаваны польскімі ўладамі. Пасля вызвалення служыў у Даўгінаве, аднак больш не прымаў актыўнага ўдзелу ў беларускай грамадскай і палітычнай дзейнасці. Не прамаўляў казанняў на беларускай мове.

У 1925 г. быў пераведзены на іншае месца службы на Падляшша. Памёр у Віннай, пахаваны на мясцовых могілках.

Зноскі

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (14):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1889 годзе
Катэгорыя·Постаці Даўгінава
Катэгорыя·Нарадзіліся 3 кастрычніка
Катэгорыя·Памерлі 26 ліпеня
Катэгорыя·Памерлі ў Падляскім ваяводстве
Катэгорыя·Постаці Шаркаўшчыны
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра рэлігійных дзеячаў без партрэтаў
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Выпускнікі Імператарскай Рымска-каталіцкай духоўнай акадэміі
Катэгорыя·Пахаваныя ў Падляскім ваяводстве
Катэгорыя·Памерлі ў 1931 годзе
Катэгорыя·Выпускнікі Віленскай каталіцкай духоўнай семінарыі
Катэгорыя·Постаці беларускага каталіцтва
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Глыбоцкім раёне