wd wp Пошук:

Міхал Мінігайла

Міхал Мінігайла (згадваецца з 1387 — памер, напэўна, у 1413 ці неўзабаве) — літоўскі баярын, староста ашмянскі (1387—1399), староста вялёнскі (1412), кашталян віленскі (1413).

Сын нейкага Гедыгольда (не блытыць з мінігайлавым сучаснікам Гедыгольдам-Юрыем) і брат Сурвілы. Пісаўся «з Дзявенішак» (цяпер вёска Шальчынінкайскага р-на Літвы), за 12 км ад якіх ёсць вёска Сурвілішкі (Іўеўскі р-н Беларусі), напэўна звязаная з мінігайлавым братам.

Сярод сведкаў у дакументах вял.кн. Вітаўта подпіс Мінігайлы стаіць раней за подпісы такіх значных баяраў як Войцех Манівід і Братоша, што сведчыць пра яго вялікую вагу сярод тагачаснай арыстакратыі. На Гарадзельскай уніі Мінігайла прыняў герб «Равіч».

Зноскі

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў XIV стагоддзі
Катэгорыя·Старосты ашмянскія
Катэгорыя·Баяры літоўскія
Катэгорыя·Памерлі ў 1419 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Старосты вялёнскія
Катэгорыя·Кашталяны віленскія