wd wp Пошук:

Міхайлаўская брама

Міхайлаўская брама (славацк.: Michalská brána) — адзіная брама, якія захаваліся са Сярэднявечча ў Браціславе і з’яўляюцца адным з найстарэйшых будынкаў горада. Яна пабудавана прыкладна ў 1300 годзе і ўяўляе сабою вежу з варотамі ля падножжа. Брама падверглася рэканструкцыі ў стылі барока ў 1758 годзе, калі на вяршыні з’явілася статуя святога Міхаіла і дракон. Першае пісьмовае згадванне ў 1411 годзе. Брама мела пад’ёмны мост і роў. Уваход быў закрыты герсай і драўлянымі дзвярамі. Вежа была разбурана ў 15291534, затым у 17531758 перабудавана ў сучасны выгляд. Вышыня вежы складае 51 м.

У вежы размешчана экспазіцыя зброі Гарадскога музея Браціславы, дзе наведвальнікі могуць азнаёміцца з гісторыяй умацаванняў горада, іх рэканструкцыяй і канчатковым знішчэннем ў XVIII стагоддзі, калі крапасныя сцены сталі замінаць росту горада. На шостым паверсе вежы ёсць балкон, адкуль адкрываецца цудоўны краявід на Стары горад, замак, і бліжэйшыя раёны.

Гл. таксама

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (4):
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Музеі Славакіі
Катэгорыя·Брамы Браціславы
Катэгорыя·Збудаванні Славакіі ў стылі барока