Мітруля (Mitrula) — род грыбоў сямейства склератыніевыя (Sclerotiniaceae). Назва ўпершыню апублікаваная ў 1821 годзе[1].
Вядома 15 відаў, пашыраных у вільготных лясах Еўразіі і Паўночнай Амерыкі. Трапляецца ў красавіку-маі на апалым у ваду лісці дрэў, на ігліцы, на мокрай глебе.