Мітрафан Кепель (4 чэрвеня 1880, Лебедзеўская гміна Лідскага павета — ?) — заходнебеларускі грамадска-палітычны дзеяч.
Праваслаўны, беларус. Бацька — Тэадор, маці — Еўдакія.
Быў членам Беларускай сялянска-работніцкай грамады, Таварыства беларускай школы, знаходзіўся ў шчыльным кантакце з пасламі беларускага клуба «Змаганне». У 1928 годзе балатаваўся ў Сейм, з’яўляўся сябрам назіральнай рады Беларускага кааператыўнага банка ў Вільні, супрацоўнічаў з газетай «Наша воля». З’яўляўся прыхільнікам ідэі адрыву Заходняй Беларусі ад Польшчы і далучэння яе да СССР.
Меў сына Юрыя, актывіста заходнебеларускага студэнцкага руху, вядомага спартоўца па акадэмічным веславанні, пераможца традыцыйнай парыжскай рэгаты па Сене ў 1936 г.