wd wp Пошук:

Міс Свету

Чжан Цылін, Міс Свету — 2007

Міс Свету (англ.: Miss World) — міжнародны конкурс прыгажосці, які праводзіцца штогод. Адзін з самых прэстыжных конкурсаў прыгажосці ў свеце, нараўне з конкурсамі «Міс Сусвет» і «Міс Зямля».

Гісторыя конкурсу

Конкурс «Міс Свету» з’явіўся ў Вялікабрытаніі дзякуючы Эрыку Морлі ў 1951 годзе. З 2000 года, яго жонка, Джулія Морлі, сустаршыня шоу.

Нараўне са сваім конкурсамі-канкурэнтамі «Міс Сусвет» і «Міс Зямля», гэтае шоу з’яўляецца адным з самых вядомых конкурсаў прыгажосці ў свеце. Тэлешоу фіналу конкурса з’яўляецца найбуйнейшым у свеце, аўдыторыя ўключае гледачоў больш чым у 200 краінах.

«Міс Свету» першапачаткова быў арганізаваны як фестываль-конкурс бікіні і зваўся «Міс Свету» прэсай. Першапачаткова ён быў запланаваны як разавае мерапрыемства. Пазнаўшы аб шоў «Міс Сусвет», Морлі вырашыў зрабіць шоў штогадовым.

Апазіцыя на нашэнне бікіні прывяла да іх замены больш сціплымі купальнікамі пасля першага конкурсу. У 1959 годзе Бі-бі-сі пачаў вяшчанне конкурсу. Папулярнасць шоу вырасла са з’яўленнем тэлебачання.

У 1980-х гадоў, у шоу дадалі тэсты інтэлекту і асобы. Тым не менш, конкурс разглядаецца як старамодны і даволі палітычна некарэктны ў сваёй роднай Брытаніі.

Традыцыйна «Міс Свету» жыве ў Лондане адзін год.

Пераможцы конкурсу

У 1994 годзе тытул атрымала Айшварыя Рай, а ў 2000 годзе — Прыянка Чопра. Пяць разоў за ўсю гісторыю конкурсу пераможцамі станавіліся прадстаўніцы Індыі і Венесуэлы.

Год Міс Свету Краіна Месца правядзення
2008 Ксенія Сухінава Яганэсбург, ПАР
2007 Чжан Цылін Санья, Кітай
2006 Таццяна Кучарова Варшава, Польшча
2005 Унір Бірна Вілялмсдоцір Санья, Кітай
2004 Марыя Юлія Мантыла Санья, Кітай
2003 Разана Дэвідсан Санья, Кітай
2002 Азра Акін Лондан, Вялікабрытанія
2001 Агбані Дарэджа Сан-Сіці, ПАР
2000 Прыянка Чопра Лондан, Вялікабрытанія
1999 Юкта Мукні Лондан, Вялікабрытанія
1998 Лінор Абаржыл Мае, Сейшэльскія астравы

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (2):
Катэгорыя·Конкурсы прыгажосці
Катэгорыя·Міс Свету