wd wp Пошук:

Міністэрства нацыяльнальнай эканомікі Казахстана

Міністэрства нацыяльнальнай эканомікі Казахстана — цэнтральны выканаўчы орган, што ажыццяўляе міжгаліновую і міжрэгіянальную каардынацыю распрацоўкі асноўных кірункаў дзяржаўнай сацыяльна-эканамічнай палітыкі, місіяй якога з’яўляецца фармаванне цэласнай і эфектыўнай сістэмы дзяржаўнага планавання, арыентаванай на дасягненне стратэгічных мэт і рэалізацыю прыярытэтных заданняў сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны, а таксама развіццё гандлёвай дзейнасці.

16 студзеня 2013 Міністэрства эканамічнага развіцця і гандлю паводле Указа Прэзідэнта Рэспублікі Казахстан «Пра далейшае дасканаленне сістэмы дзяржаўнага кіравання Рэспублікі Казахстан» было рэарганізавана ў Міністэрства эканомікі і бюджэтнага планавання Рэспублікі Казахстан[3].

6 жніўня 2014 года падчас рэарганізацыі Міністэрства нацыянальнай эканомікі замяніла Міністэрства эканомікі і бюджэтнага планавання Казахстана і Міністэрства рэгіянальнага развіцця Казахстана, таксама да яго аднесены функцыі рэарганізаваных агенцтваў: па статыстыцы, па рэгуляванні натуральных манаполій, па абароне канкурэнцыі, па абароне праў спажыўцоў[4].

Зноскі

  1. Указ Президента Республики Казахстан Нурсултана Назарбаева “О назначении Досаева Е.А. Министром экономики и бюджетного планирования Республики Казахстан” Архівавана 19 студзеня 2013.
  2. Положение о Министерстве экономического развития и торговли Республики Казахстан
  3. О дальнейшем совершенствовании системы государственного управления Республики Казахстан
  4. tengrinews Структура нового Министерства национальной экономики Казахстана(руск.) . Архівавана з першакрыніцы 7 жніўня 2014. Праверана 25 красавіка 2016.
Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Органы выканаўчай улады без геаграфічных каардынат
Катэгорыя·Міністэрствы Казахстана
Катэгорыя·Міністэрствы эканомікі
Катэгорыя·Эканоміка Казахстана