Мінім (фр.: Lac des Minimes) — адно з трох штучных азёр Венсенскага лесу.
Плошча воднага люстэрка возера складае прыкладна 0,06 км². Знаходзіцца ў паўночна-ўсходняй частцы Венсенскага лесу. На возеры маецца тры вострава (Порт Жон, Паўночны і Паўднёвы). Як і тры іншых возера парка (Сен-Мандэ, Гравель і Даменіль), Мінім з’яўляецца часткай гідрасістэмы Венсенскага лесу, якая забяспечвае падсілкоўванне азёр водамі Сены. Возера было выкапана ў 1857 годзе, падчас пераўтварэння Венсенскага лесу ў парк, пад кіраўніцтвам інжынера Жана-Шарля Альфана. Сваю назву возера атрымала ад размешчанага непадалёк былога кляштара ордэна мінімаў.
Артыкулу не хапае спасылак на крыніцы. Звесткі мусяць быць правяральнымі або іх могуць выдаліць. Вы можаце адрэдагаваць артыкул, дадаўшы спасылкі на аўтарытэтныя крыніцы. Шаблон пастаўлены 23 чэрвеня 2022 года. |