wd wp Пошук:

Мінск-32

Мінск-32 — савецкая электронная вылічальная машына.

Выраблена ў 1968 годзе. Галоўны канструктар — В. У. Пржыялкоўскі. Прызначалася для рашэння шырокага кола навукова-тэхнічных, планава-эканамічных і статыстычных задач. Самая распаўсюжаная машына другога пакалення ў СССР. Паводле прынятай на час пачатку вытворчасці класіфікацыі, адносілася да ЭВМ вялікай прадукцыйнасці. Некалькі машын Мінск-32 можна было аб’яднаць у шматмашынны комплекс.

Тэхнічныя характарыстыкі

Хуткадзейнасць: каля 65 тысяч аперацый/сек; Час выканання асноўных аперацый:

Да машыны з дапамогай спецыяльных камутатараў можна было далучыць да 136 знешніх прылад. Абмен інфармацыяй паміж вылічальнікам і ўсімі знешнімі прыладамі выконваўся 7-разраднымі сімваламі.

Тыповая пастаўка Мінск-32 уключала ў сябе наступнае абсталяванне:

Праграмнае забеспячэнне

Для «Мінск-32» было распрацавана досыць багатае, па меркам свайго часу, праграмнае забеспячэнне, якое пастаўлялася разам з машынай. Гэта была шматзадачная аперацыйная сістэма пакетнай апрацоўкі дадзеных. Яна складалася з кіруючай праграммы «Дыспетчар» і шматмоўнай сістэмы праграммавання.

Дыспетчар размяшчаўся ў абароненай вобласці аператыўнай памяці і дазваляў выконваць да чатырох праграм адначасова. Мультыпраграмны рэжым для машын такога класа быў рэалізаваны ўпершыню ў СССР.

Сістэма праграмавання змяшчала:

Усе транслятары выдавалі праграмныя модулі аднолькавай структуры, якія затым збіраліся ў адну праграму ў адпаведнасці з патрабаваннямі Дыспетчара.

Дзякуючы даволі высокай ступені сумяшчальнасці, большасць праграм, створаных для Мінск-22, маглі без змяненняў выконвацца на Мінск-32.

Гл. таксама

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (2):
Катэгорыя·Гісторыя камп’ютарнай тэхнікі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты