wd wp Пошук:

Мінскі каледж прадпрымальніцтва

Мінскі каледж прадпрымальніцтва, скарочана МКП — прыватная сярэдняя спецыяльная навучальная ўстанова ў Мінску.

Гісторыя

Заснаваны 14 верасня 1992 года. У 1992 годзе па выніках уступных экзаменаў на спецыяльнасці «банкаўская справа» і «страхавая справа» залічана 160 навучэнцаў. Вучэбна-выхаваўчы працэс быў арганізаваны ў арандаваных класах СШ № 33 Мінска.

У 1993 годзе атрымана першая ліцэнзія Міністэрства адукацыі і адкрыта спецыяльнасць «Бухгалтарскі ўлік, аналіз і аўдыт».

У чэрвені 1994 года адбыўся першы выпуск — 75 спецыялістаў, 22 з іх атрымалі дыпломы з адзнакай.

У 1995 годзе тэхнікум прайшоў дзяржаўную акрэдытацыю, пацвердзіў статус сярэдняй спецыяльнай установы адукацыі (сертыфікат № 3).

У сакавіку 1998 года тэхнікум пераехаў на арандаваныя плошчы па вуліцы Радыяльнай, 36. Каб забяспечыць перспектывы развіцця, установай заключаны пагадненні пра супрацоўніцтва з Нацыянальным банкам Рэспублікі Беларусь, Камітэтам па наглядзе за страхавой дзейнасцю пры Міністэрстве фінансаў Рэспублікі Беларусь, з Беларускай асацыяцыяй бухгалтараў.

У 2000 годзе прайшоў дзяржаўную перарэгістрацыю як суб’ект гаспадарання. Тэхнікум атрымаў дазвол на выкарыстанне ў назве слова «Мінскі», адкрыта спецыяльнасць «камерцыйная дзейнасць».

У 2002 годзе з нагоды 10-годдзя тэхнікум атрымаў віншаванні ад Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь, Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, адміністрацыі Партызанскага раёна Мінска, прадпрыемстваў і арганізацый.

У 2003 годзе адкрываецца спецыяльнасць «праграмнае забеспячэнне інфармацыйных тэхналогій», першы выпуск спецыялістаў адбыўся летам 2007 года.

У 2008 годзе тэхнікум набыў свой будынак па вуліцы Уруцкай, 21в. Адкрываецца спецыяльнасць «Турызм і гасціннасць», першы выпуск спецыялістаў адбыўся летам 2010 года.

Улетку 2011 года, у сувязі з уводам у дзеянне Кодэкса аб адукацыі Рэспублікі Беларусь, тэхнікум набыў статус каледжа, які пацвердзіў падчас дзяржаўнай акрэдытацыі ў лютым 2012 года.

У 2011 годзе адкрываецца спецыяльнасць «эканоміка і арганізацыя вытворчасці», першы выпуск спецыялістаў адбыўся летам 2013 года.

У 2012 годзе з нагоды 20-годдзя атрымана ўрадавая тэлеграма, ад імя Урада Рэспублікі Беларусь установу павіншавала начальнік упраўлення сацыяльна-культурнай сферы апарата Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь А. А. Сівалобава. Атрыманы віншаванні ад Міністэрства адукацыі, Міністра спорту і турызму, Камітэта па адукацыі Мінгарвыканкама, Дэпартамента кантролю якасці адукацыі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, Савета па развіцці прадпрымальніцтва Мінгарвыканкама, адміністрацый Партызанскага і Першамайскага раёнаў Мінска, банкаў, страхавых арганізацый, прадпрыемстваў, турыстычных фірмаў, IT-кампаній, вышэйшых і сярэдніх устаноў адукацыі.

У 2015 годзе адкрываецца спецыяльнасць «дашкольная адукацыя», першы выпуск спецыялістаў адбыўся летам 2019 года.

З 2016 года пачата падрыхтоўка па спецыяльнасці «аперацыйная дзейнасць у лагістыцы».

Аддзяленні і спецыяльнасці

Зноскі

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Каледжы Мінска
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·1992 год у Мінску
Катэгорыя·Радыяльная вуліца (Мінск)
Катэгорыя·Каледжы паводле алфавіта
Катэгорыя·Навучальныя ўстановы, заснаваныя ў 1992 годзе