wd wp Пошук:

Мінейскае царства

Мінейскае царства (Ma'in) на поўнач ад Сабейскага (Saba)

Майн (араб. معين‎‎) — паўднёвааравійскае (старажытнаеменскае) царства, якое існавала ў старажытнасці на поўначы ад Сабейскага царства. Утварылася ў XIV у. да н.э. Біблейскія мадыяніцяне лічыліся васаламі Мінейскага царства[1]. Галоўнымі гарадамі былі Іасіль (Yathill) і Карнаву (Qarnawu). Асновай эканомікі было земляробства і гандаль духмянымі рэчывамі. Паводле меркавання вучоных, менавіта майнцы заснавалі такія гарады як Мекка і Медзіна[2]. У VII стагоддзі да н.э. Сабейскае царства паглынула Майн.

Зноскі

  1. АКСУМ
  2. Мінейскае царства

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Гісторыя Емена
Катэгорыя·Дамусульманская Аравія
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі