wd wp Пошук:

Мілан Кунк

Мі́лан Ку́нк (чэшск.: Milan Kunc; 27 лістапада 1944, ПрагаЧэхія) — сучасны чэшскі мастак, прадстаўнік еўрапейскага неа-попу. Кунк піша карціны падкрэслена банальныя, яму ўласцівы карыкатурны стыль і нігілізм, гульня ў адкрыты кіч.

Біяграфія

Творчасць

Мілан Кунк быў стваральнікам іст-попа (East Pop) — так ён назваў сваю версію сац-арту, напрамкі, у якім ён працаваў у канцы 1970-х. «Гэтыя карціны павінны быць забароненыя!» казаў Іозеф Бойс у ранніх 70-х аб работах Мілана Кунка ў Дзюсельдорфскай акадэміі мастацтваў. А Герхард Рыхтэр раіў Кунку шукаць шчасця ў рэкламе.

Падчас навучання Кунка ў акадэміі мастацтваў у Празе, акрамя абавязковага сацыялістычнага рэалізму, быў папулярны сюррэалізм. Уплыў гэтых двух стыляў дае ведаць пра сябе ў працах Кунка. Пасля ўводу савецкіх войскаў і разбурэння надзей Пражскай вясны, Кунк вырашае іміграваць. Кунк пераязджае ў Дзюсельдорф і працягвае навучанне там. Ён спрабуе сябе ў розных стылях.

У 1979 годзе заканчваецца перыяд «іст-попу» ў творчасці Кунка, разам з калегамі Peter Angermann і Jan Knap ён засноўвае групу «Normal». Група зрабіла нешта накшталт сенсацыі ў іншых краінах, найбольш прыкметны поспех быў на 11-ай Біенале ў Парыжы, дзе яны разам стварылі некалькі прац вялікага фармату. У 1980-я жывапіс Кунка становіцца больш дынамічным, мастак змяняе стыль ад карціны да карціны. Кампазіцыі хутка ствараюцца тонкімі пэндзлямі, часта яркімі крыклівымі фарбамі. Вынік нагадвае фантазіі чалавека, які знаходзіцца пад уплывам галюцынагенных рэчываў. Назвы накшталт «Psychedelischer Nachmittag» (1983) толькі сцвярджаюць у гэтай думкі.

Зноскі

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (10):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся 27 лістапада
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Празе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1944 годзе
Катэгорыя·Мастакі Чэхіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з ручной вікіфікацыяй месца нараджэння ў картцы
Катэгорыя·Мастакі паводле алфавіта
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без партрэтаў