У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Шарапаў. Мікіта Рафаэлевіч Шарапаў (нар. 8 ліпеня 1995) — беларускі плывец. Майстар спорту Беларусі.
Срэбраны прызёр Першынства Беларусі 2013 года на дыстанцыі 400 м комплексным плаваннем[1].
Чэмпіён Беларусі на кароткай вадзе 2013 года на дыстанцыі 200 м батэрфляем. Срэбраны прызёр на дыстанцыях 200 м і 400 м комплексным плаваннем[2].
Срэбраны прызёр чэмпіянату Беларусі 2014 года на дыстанцыі 400 м комплексным плаваннем[3].
Чэмпіён Беларусі 2015 года на дыстанцыі 400 м комплексным плаваннем[4].
Бронзавы прызёр чэмпіянату Беларусі 2016 года на дыстанцыі 200 м комплексным плаваннем[5].