wd wp Пошук:

Мікалай Уладзіміравіч Смяховіч

Мікалай Уладзіміравіч Смяховіч (нар. 18 студзеня 1952, в. Дзівін, Кобрынскі раён, Брэсцкая вобласць) — беларускі вучоны-гісторык, які займаецца даследаваннямі сацыяльна-палітычнайгісторыі Беларусі канца ХVІІІ — ХХ стст., вывучае тэарэтыка-метадалагічныя праблемы гістарычнага пазнання, метадалогію гістарычнага даследавання

Біяграфія

У 1959 годзе пайшоў на вучобу ў Дзівінскую школу-інтэрнат. У 1970 годзе паступіў у Мінскі педагагічны інстытут імя А. М. Горкага. Атрымаўшы дыплом з адзнакай (1974), малады спецыяліст з 1974 года па 1978 год працаваў дырэктарам Слабадской няпоўнай сярэдняй школы ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці. Пасля заканчэння службы ў Савецкай арміі з лістапада 1979 года — настаўнік гісторыі сярэдняй школы № 116 г. Мінска.

У 1980 годзе выбраны адказным сакратаром Фрунзенскай раённай арганізацыі Добраахвотнага таварыства аматараў кнігі БССР. На гэтай пасадзе шмат часу надаваў вывучэнню літаратуры, у першую чаргу гістарычнай.

У 1985 годзе перайшоў на працу ў Мінскі кааператыўны тэхнікум, дзе выкладаў грамадскія дысцыпліны.

З 1987 года па 2002 года працаваў на розных пасадах у Беларускім дзяржаўным педагагічным універсітэце імя М. Танка: асістэнт, старшы выкладчык, дацэнт. У 1992 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю на тэму «Работа государственных, политических и общественных организаций Беларуси по жизнеустройству и воспитанию детей, оставшихся без родителей (1943—1950 гг.)».

Дацэнт (1995) М. У. Смяховіч плённа спалучаў выкладчыцкую і навуковую дзейнасць. У верасні 1997 года за шэраг навуковых прац па гісторыі Беларусі стаў лаўрэатам прэміі БДПУ імя М. Танка.

З 2002 года па 2005 год — дацэнт кафедры гуманітарных дысцыплін, паліталогіі Інстытута парламентарызму і прадпрымальніцтва.

З верасня 2005 года працуе ў Інстытуце гісторыі НАН Беларусі, дзе спачатку ўзначаліў аддзел гісторыі беларускай дзяржаўнасці, у 2006 годзе — Цэнтр гісторыі індустрыяльнага грамадства. Даследуе гісторыю беларускай дзяржаўнасці, сацыяльна-эканамічную гісторыю, тэарэтыка-метадалагічныя праблемы гістарычнага пазнання. Як кіраўнік Цэнтра, надаваў шмат увагі арганізацыі навуковых даследаванняў, гістарычнай распрацоўцы нацыянальна-дяржаўных канцэпцый асноўных этапаў развіцця беларускай дзяржаўнасці, эвалюцыі ідэі самавызначэння беларускага народа ў XIX — пачатку XX стст., яе ўвасаблення ў жыццё на працягу XX стагоддзя.

Са студзеня 2016 года — загадчык Цэнтра новай і навейшай гісторыі Беларусі Інстытута гісторыі НАН Беларусі.

У 2021 годзе абараніў доктарскую дысертацыю «Сельская гаспадарка Савецкай Беларусі ў 1943—1991 гг.: аднаўленне і развіццё».

Навуковая дзейнасць

Папоўніў скарбонку беларускай гістарыяграфіі цікавымі арыгінальнымі даследаваннямі, якія атрымалі прызнанне як у рэспубліцы, так і па-за яе межамі. Аўтар больш за 210 навуковых публікацый, у тым ліку дзвюх манаграфій: «История и метод» (2004), «Сельская гаспадарка Беларусі ў 1943—1991 гадах: этапы развіцця дасягненні, вопыт» (2017). Адзін з аўтараў і рэдактараў пяцітомнага выдання «История белорусской государственности» (2018—2020).

Бібліяграфія

Узнагароды

У 2018 годзе узнагароджаны медалём Францыска Скарыны.

Зноскі

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (18):
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём Францыска Скарыны
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1952 годзе
Катэгорыя·Выкладчыкі БДПУ імя Максіма Танка
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Брэсцкай вобласці
Катэгорыя·Нарадзіліся 18 студзеня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Выкладчыкі Інстытута парламентарызму і прадпрымальніцтва
Катэгорыя·Супрацоўнікі Інстытута гісторыі НАНБ
Катэгорыя·Выпускнікі БДПУ імя Максіма Танка
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Дактары гістарычных навук
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў