wd wp Пошук:

Мікалай Станіслававіч Ратабыльскі

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Ратабыльскі. Мікалай Станіслававіч Ратабыльскі (6 мая 1914, в. Сакольнічы, цяпер Крычаўскі раён — 1 студзеня 1985) — беларускі фізіка-географ, ландшафтазнавец, адзін з пачынальнікаў беларускай медыцынскай геаграфіі. Кандыдат геаграфічных навук (1953). Дацэнт (1960).

Біяграфія

Нарадзіўся 6 мая 1914 г. у в. Сакольнічы. Скончыў геаграфічны факультэт Магілёўскага педінстытута ў 1936 годзе. У 1937—1939 гг. настаўнік геаграфіі, завуч сярэдняй школы ў г.п. Крупкі. У 1939—1941 гг. аспірант і асістэнт кафедры фізгеаграфіі БДУ.

Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны: камандзір узвода, перакладчык штаба часці. Дайшоў да Германіі.

Пасля сканчэння аспірантуры, у 1946 г. накіраваны ў родны Магілёўскі дзяржаўны педагагічны інстытут. У 1946—1984 гг. — на выкладчыцкай працы: старшы выкладчык кафедры геаграфіі (1946—1954), дэкан геаграфічнага і фізіка-матэматычнага факультэтаў (1952—1954), загадчык кафедраў фізгеаграфіі (1954—1968, 1973—1975), краіназнаўства (1968—1973), дацэнт кафедры педагогікі і методыкі пачатковага навучання (1975—1984).

Навуковая дзейнасць

Аўтар 75 работ, у т.л. 8 дапаможнікаў, падручнікаў, кніг.

Усесаюзную вядомасць яму прынеслі сумесныя з П. А. Лярскім падручнікі для факультэтаў пачатковых класаў (педфакаў) «География» (аўтар раздзела «Общее землеведение»; 1963, 1966), «Землеведение и краеведение» (1978, 1987).

Памяць

У 13 мая 2019 года ў вучэбным корпусе № 3 МДУ імя А. А. Куляшова адбылося ўрачыстае адкрыццё мемарыяльнай дошкі ў гонар 105-годдзя з дня Мікалая Станіслававіча Ратабыльскага (скульптар А. Вараб’ёў). Ініцыятарамі выступілі Магілёўскі абласны аддзел Беларускага геаграфічнага таварыства і кафедра прыродазнаўства факультэта матэматыкі і прыродазнаўства МДУ імя А. А. Куляшова[2].

Зноскі

  1. 1 2 (unspecified title) Праверана 23 красавіка 2022.
  2. Адбылося адкрыццё мемарыяльнай дошкі ў гонар М. С. Ратабыльскага

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (20):
Катэгорыя·Выкладчыкі БДУ
Катэгорыя·Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны
Катэгорыя·Памерлі ў 1985 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся 6 мая
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Чэрыкаўскім павеце
Катэгорыя·Выкладчыкі Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Аркадзя Куляшова
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Выпускнікі Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Аркадзя Куляшова
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Кандыдаты геаграфічных навук
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1914 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Ландшафтазнаўцы Беларусі
Катэгорыя·Памерлі 1 студзеня
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Медыцынская геаграфія
Катэгорыя·Фізіка-географы Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Крычаўскім раёне
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў