wd wp Пошук:

Мікалай Рыгоравіч Юркевіч

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Юркевіч. Мікала́й Рыго́равіч Юрке́віч (18 студзеня 1928, в. Сяргеевічы, цяпер Мінская вобласць — 3 снежня 2017) — беларускі правазнавец, сацыёлаг. Заслужаны юрыст Беларусi.

Біяграфія

У 1950 годзе скончыў Мінскі юрыдычны інстытут, потым аспірантуру пры ім. Кандыдацкую дысертацыю абараніў у 1955 годзе па тэме «Праваздольнасць грамадзяніна СССР па савецкім грамадзянскім праве».

З 1953 года (з невялікімі перапынкамі) працаваў спачатку ў Мінскім юрыдычным інстытуце, а пасля пераўтварэння яго ў факультэт — на юрыдычным факультэце Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, у тым ліку з 1974 па 1978 і з 1981 па 1994 гады — загадчыкам кафедры грамадзянскага працэсу і працоўнага права. З 1994 года — прафесар кафедры.

Першы невялікі перапынак у працы на юрыдычным факультэце звязаны з падрыхтоўкай доктарскай дысертацыі. У гэты час Мікалай Юркевіч займаў пасаду старшага навуковага супрацоўніка у аддзеле прававых навук АН БССР (1960—1963). Прычына другога перапынку звязана з тым, што ў 1978 годзе ён узначаліў сектар праблем сям’і Праблемнай навукова-даследчай лабараторыі сацыялагічных даследаванняў БДУ, а потым — і саму лабараторыю.

Сумяшчаў навукова-педагагічную дзейнасць з юрыдычнай практычнай і выдавецкай дзейнасцю. Займаўся праблемамі сацыялогіі, сямейнага, працоўнага права, грамадзянскага працэсуальнага і трацейскага судаводства. Фактычна кіраваў працэсамі арганізацыі Міжнароднага арбітражнага суда пры Беларускай гандлёва-прамысловай палаце і ўзначальваў яго з моманту стварэння (з красавіка 1994 года па 2005 год). Знаходзіцца ў рэкамендацыйным спісе арбітраў Міжнароднага арбітражнага суда і быў сябрам яго прэзідыума. Галоўны рэдактар створанага ім часопіса «Прамыслова-гандлёвае права» (выдаецца з 1996 года).

Уваходзіў у склад групы па распрацоўцы праекта Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь 1994 года, распрацаваў канцэпцыю новага Грамадзянскага працэсуальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь. Пад яго кіраўніцтвам распрацаваны першапачатковы тэкст праекта новага ГПК Рэспублікі Беларусь і праекта Закона Рэспублікі Беларусь ад 9 ліпеня 1999 года «Аб міжнародным арбітражным (трацейскім) судзе». Сябра савета па абароне дысертацый БДУ, а раней і сябра спецыялізаванага савета НАН Беларусі.

Навуковая дзейнасць

Аўтар звыш 200 навуковых прац, у тым ліку сямі манаграфій і дзесяці калектыўных кніг па праблемах сацыялогіі сям’і, сямейнага права, грамадзянскага працэсуальнага права і працоўнага права.

Падрыхтаваў больш за 20 кандыдатаў навук у галіне права і сацыялогіі не толькі ў Беларусі, але і ў Польшчы і В’етнаме.

Асноўныя працы: Основания развода по советскому семейному праву. Минск, 1959; Заключение брака по советскому семейному праву. Минск, 1965; Советская семья. Функции и условия стабильности. Минск, 1970; Трудовой коллектив и его руководитель. Минск, 1976; Семья и личность. Минск, 1986; Гражданский процесс БССР : учеб. пособие: в 4 кн. Минск, 1979—1982 (у суаўт.); Трудовое право: учебник. Минск, 1997 (у суаўт., перавыданнi: 2002, 2004, 2006, 2010); Гражданский процесс. Общая часть: учебник. Минск, 2000, 2006 (у суаўт.); Гражданский процесс. Особенная часть: учебник. Минск, 2002, 2007 (у суаўт.); Практикум по гражданскому процессу. Минск, 2000 (у суаўт.); Практикум по хозяйственному процессу. Минск, 2002 (у суаўт.); Научно-практический комментарий к Гражданскому процессуальному кодексу Республики Беларусь. Минск, 2005 (у суаўт.); Комментарий к Трудовому кодексу Республики Беларусь. Минск, 2000 (у суаўт., перавыданнi: 2003, 2005, 2008, 2014).

Узнагароды

Удзельнік Другой сусветнай вайны. Узнагароджаны ордэнамі Чырвонай Зоркі (1943) і Вялікай Айчыннай вайны ІІ ступені (1985), юбілейнымі медалямі, Ганаровай граматай Вярхоўнага Савета БССР (1978). Заслужаны юрыст Рэспублікі Беларусь (1996).

Мае нагрудны знак Міністэрства юстыцыі «За адзнаку» II ступені (2009), у 2008 г. у намінацыі «Юрыдычныя навукі» ўзнагароджаны вышэйшай юрыдычнай прэміяй «Фемида», а ў 2009 г. — памятным знакам «Ex lege» ў сувязі з 65-годдзем вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Ганаровы работніка юстыцыі (2004), ганаровы работнік гаспадарчага суда (2005). Заслужаны работнік Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (2011).

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (24):
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Дактары юрыдычных навук
Катэгорыя·Сацыёлагі Беларусі
Катэгорыя·Юрысты Беларусі
Катэгорыя·Памерлі 3 снежня
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Чырвонай Зоркі
Катэгорыя·Памерлі ў 2017 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1928 годзе
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Сяргеевічах
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Заслужаныя юрысты Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Узнагароджаныя Граматай Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР
Катэгорыя·Выпускнікі юрыдычнага факультэта БДУ
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «65 гадоў вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў»
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Айчыннай вайны II ступені
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Памерлі ў Мінску
Катэгорыя·Нарадзіліся 18 студзеня
Катэгорыя·Выкладчыкі юрыдычнага факультэта БДУ