wd wp Пошук:

Мікалай Рыгоравіч Макарэвіч

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Макарэвіч. Мікалай Макарэвіч (нар. 1927) — удзельнік беларускага патрыятычнага падполля ў 19461947 гг. у Баранавіцкай вобласці, сябра арганізацыі «Чайка».

Біяграфія

Нарадзіўся ў 1927 г. у сялянскай сям’і ў в. Вольна, Баранавіцкага павета Навагрудскага ваяводства ў Польскай Рэспубліцы (пазней — Гарадзішчанскі раён Баранавіцкай вобласці). У 1946 г. далучыўся да групы падпольнай беларускай арганізацыі «Чайка», якая планавала змаганне за беларускія нацыянальныя правы, годнасць, культуру, мову, гісторыю, свабоду і незалежнасць. Быў дарадцам Цэнтра Беларускага Вызваленчага Руху (ЦБВР).

У сярэдзіне 1947 г. арганізацыю выкрылі савецкія спецслужбы пасля арыштаў сябраў Саюза вызвалення Беларусі (яны былі выдадзены ўладам Алесем Бажко). Пасля гэтага пачаліся арышты і ўдзельнікаў «Чайкі», бо у выніку канспірацыйнай памылкі некаторыя сябры «Чайкі» утрымлівалі сувязь з СВБ. Мікалай Макарэвіч быў арыштаваны 9 ліпеня 1947 г. і асуджаны 18 кастрычніка 1947 г. судовым органам як член антысавецкай арганізацыі паводле артыкулаў 63-1 і 76 КК БССР на 10 гадоў канцлагераў і пазбаўленне правоў.

19 снежня 1975 справу пераглядаў Вярхоўны Суд БССР. Справа 6816-С знаходзіцца ў УКГБ Брэсцкай вобласці.

Далейшы лёс невядомы.

Спасылкі

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (10):
Катэгорыя·Члены арганізацыі «Чайка»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Рэпрэсаваныя савецкай уладай
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1927 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Баранавіцкім раёне
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Баранавіцкім павеце
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Артыкулы пра асоб без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»