wd wp Пошук:

Мікалай Мікалаевіч Косцікаў

Мікала́й Мікала́евіч Ко́сцікаў — беларускі дзяржаўны і гаспадарчы дзеяч, намеснік старшыні Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь (19901994; да 1991 года Савет Міністраў БССР).

Біяграфія

У 1976 годзе скончыў Беларускі інстытут механізацыі сельскай гаспадаркі (завочна).

Працаваў на Мінскім заводзе аўтаматычных ліній: ад слесара-зборшчыка да начальніка цэха. З 1972 па 1978 гады працаваў на Мінскім станкабудаўнічым заводзе імя Кірава: начальнік цэха, намеснік дырэктара, галоўны інжынер. У 1978—1984 гадах на Мінскім вытворчым аб’яднанні імя Кірава па выпуску працяжных і адразных станкоў: галоўны інжынер, генеральны дырэктар. У 1984—1990 гадах на пасадзе міністра мясцовай прамысловасці БССР. У 1990—1991 гадах быў намеснікам старшыні Савета Міністраў БССР, з 1991 да 1994 года — Рэспублікі Беларусь.

Узнагароды і званні

Узнагароджаны ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга, ордэнам «Знак Пашаны».

Зноскі

  1. Постановление Верховного Совета Республики Беларусь от 25 июля 1990 г. №180-XII «О назначении Заместителя Председателя Совета Министров Белорусской ССР, Председателя Государственного комитета Белорусской ССР по материально-техническому снабжению»

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (11):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Выпускнікі БДАТУ
Катэгорыя·Міністры мясцовай прамысловасці БССР
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Намеснікі прэм’ер-міністраў Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Кавалеры ордэна «Знак Пашаны»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Асобы