wd wp Пошук:

Мікалай Мікалаевіч Багародскі

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Багародскі. Мікалай Мікалаевіч Багародскі (14 (2) чэрвеня 1877, в. Барыса-Глеб, Бежацкі павет, Цвярская губерня — 27 лістапада 1937, Віцебск, НКУС) — беларускі гісторык, краязнавец, публіцыст.

Вучыўся на гістарычным аддзяленні Маскоўскай духоўнай акадэміі (скончыў у 1904). Вучань В. В. Ключэўскага (пакінуў пра яго ўспаміны). У 1904-1917 выкладаў у Віцебскай духоўнай семінарыі лацінскую мову і царкоўную даўніну. Тады стаў актыўна займацца грамадскай дзейнасцю па захаванні і папулярызацыі віцебскіх старажытнасцей: з 1908 грамадскі загадчык царкоўна-археалагічнага сховішча старажытнасцей; у 1910 стварыў у семінарыі гурток царкоўнай даўніны; адзін з ініцыятараў і арганізатараў Віцебскай вучонай архіўнай камісіі (19091918). Рэдактар неафіцыйнай часткі «Полоцких епархиальных ведомостей» (19141916). У 19181928 працаваў настаўнікам у Віцебску, у 1928-1937 у Віцебскім культурна-гістарычным музеі, адначасова ў 19301937 у Віцебскім гістарычным архіве. Аўтар артыкулаў пра гісторыка А. Сапунова, гісторыю Віцебскай духоўнай семінарыі. 1.11.1937 арыштаваны; загінуў у засценках НКУС. Рэабілітаваны ў 1956.

Зноскі

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (18):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1877 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Гісторыкі Беларусі
Катэгорыя·Краязнаўцы Беларусі
Катэгорыя·Памерлі ў 1937 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў Віцебску
Катэгорыя·Выпускнікі Маскоўскай духоўнай акадэміі
Катэгорыя·Нарадзіліся 2 чэрвеня
Катэгорыя·Публіцысты Беларусі
Катэгорыя·Рэпрэсаваныя савецкай уладай
Катэгорыя·Выкладчыкі Віцебскай духоўнай семінарыі
Катэгорыя·Нарадзіліся 26 чэрвеня
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Цвярской губерні
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Памерлі 27 лістапада
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў