У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Дзербан.
Мікалай Лявонавіч Дзербан (нар. 15 мая 1907, вёска Локаць, Бярэзінскі раён — ?) — адзін з кіраўнікоў партыйнага падполля і партызанскага руху ў Мінскай вобласці.
Член КПСС з 1929 года. У Чырвонай Арміі з 1929 года. Удзельнік абароны Мінска ў 1941 годзе. У тым жа годзе — кіраўнік падпольнай групы, якая дзейнічала ў Бярэзінскім і Барысаўскім раёнах. У партызанах з 1942 года: камандзір атрада, у кастрычніку 1942 — сакавіку 1944 гадоў камандзір партызанскай брыгады імя М. А. Шчорса. У 1944—1965 гадах на савецкай рабоце.