wd wp Пошук:

Мікалай Крыштаф Сапега

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з падобнымі імёнамі, гл. Сапега і Мікалай Сапега.

Мікалай Крыштаф Сапега (1613 — 2 чэрвеня 1639, Вільня) — вялікалітоўскі дзяржаўны і ваенны дзеяч. Польны пісар літоўскі (у 1639).

Біяграфія

Паходзіў з чарэйскай лініі Сапегаў, сын Крыштафа Стэфана і Ганны з Галоўчынскіх. Пасля смерці бацькі ў 1627 годзе выхоўваўся дзядзькам Аляксандрам Дажбогам Сапегам. У 1634 годзе вучыўся ў калегіуме Навадворскага ў Кракаве.

У 1638 годзе быў паслом на Трыбунал Вялікага Княства Літоўскага і яго маршалкам, а ў 1639 годзе атрымаў урад польнага літоўскага пісара.

У 1637 годзе ажаніўся з Сюзанай (пам. 1660), дачкой смаленскага ваяводы Аляксандра Гасеўскага. Меў сына Ежы, палкоўніка каралеўскага.

Памёр 2 чэрвеня 1639 года ў Вільні, магчыма, атручаны жонкай. Сюзана пасля смерці мужа ўзяла другі шлюб з троцкім кашталянам Янам Анзельмам Вільчкам.

Зноскі

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (11):
Катэгорыя·Маршалкі Трыбунала Вялікага Княства Літоўскага
Катэгорыя·Род Сапегаў
Катэгорыя·Памерлі ў Вільнюсе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Пісары польныя літоўскія
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1613 годзе
Катэгорыя·Памерлі 2 чэрвеня
Катэгорыя·Сапегі
Катэгорыя·Памерлі ў 1639 годзе