wd wp Пошук:

Мікалай Канстанцінавіч Петрушкевіч

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Петрашкевіч. Мікала́й Канстанці́навіч Петрушке́віч (нар. 5 жніўня 1937, в. Ціхаволя Свіслацкага раёна) — беларускі дзяржаўны дзеяч, міністр гандлю БССР (1986—1990).

Біяграфія

Скончыў Гродзенскі тэхнікум Белкаапсаюза і Маскоўскі кааператыўны інстытут Центрасаюза.

Працоўную дзейнасць пачаў прадаўцом у гродзенскай краме «Культтавары». Пасля службы ў Савецкай Арміі працягнуў працаваць у гандлі, з 1964 года працаваў дырэктарам крамы, з 1967 года кіраўніком базы культторга. У 1970 годзе быў прызначаны намеснікам начальніка абласнога ўпраўлення гандлю Гродна. Праз паўтара года пераведзены ў Міністэрства гандлю на пасаду начальніка ўпраўлення арганізацыі гандлю. З 1977 года працуе начальнікам Брэсцкага ўпраўлення гандлю аблвыканкама. У 1981 годзе быў пераведзены намеснікам міністра гандлю рэспублікі. З 1986 па 1990 гады займаў пасаду міністра гандлю БССР. У 1991 годзе яго накіроўваюць у распараджэнне Міністэрства знешнеэканамічных сувязяў СССР. Распараджэннем Савета Міністраў СССР атрымлівае прызначэнне намесніка старшыні гандлёвага прадстаўніцтва СССР у Польшчы. Пасля распаду СССР прызначаны гандлёвым прадстаўніком Рэспублікі Беларусь у Польшчы, дзе працаваў да 1995 года.

Дэпутат Вярхоўнага Савета БССР ад Слуцкай выбарчай акругі.

Узнагароды

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (14):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Свіслацкім раёне
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга
Катэгорыя·Нарадзіліся 5 жніўня
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Бельскім павеце (Падляскае ваяводства)
Катэгорыя·Міністры гандлю БССР
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1937 годзе